Хлопец не вытрымліваў дыстанцыю і заехаў у «Фіят Дуката», які рухаўся наперадзе. Апошні, у сваю чаргу, урэзаўся ў «Мэрсэдэс Бэнц».
У выніку здарэння падлетак-кіроўца з траўмамі шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы.






Малады чалавек, які яшчэ не мае пасведчання кіроўцы, ехаў па вуліцы Савецкай у Рэчыцы, паведамляе тэлеграм-канал «Сожскі фарпост».