Фота: БелТА
«У Мікалая два адвакаты, але на працэсе заўсёды прысутнічае толькі адзін з іх, каб ашчадзіць сродкі (у кошт паслуг уключана і аплата за жытло, бо суд ідзе ў Гродне, а адвакаты мінскія).
Сябар Мікалая, які аплачваў паслугі аднаго з адвакатаў, больш такой магчымасці мець не будзе, сродкаў з папярэдняга збору засталося на пару дзён. Таму цяпер вельмі патрэбная дапамога.
Любы ўнёсак будзе важным і патрэбным.
Мікалай на дзіва хутка ўзнаўляе сілы пасля галадоўкі. Ужо ўжывае звычайную ежу і нават заказаў сала, цыбулю і часнок у перадачу. Лісты даходзяць толькі ад мамы і дачкі (але гэта прагрэс, раней і ад дачкі не аддавалі). Пасылкі, бандэролі, лісты і грошы на банкаўскі рахунак таксама будуць для Мікалая неацэннай падтрымкай.
Адрас: вул. Кірава, 1, турма 1, 230023, г. Гродна. Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу».





