rafaelmgrossi / Twitter

rafaelmgrossi / Twitter

«Гэты дзень настаў. Місія МАГАТЭ па падтрымцы і дапамозе знаходзіцца ў дарозе на Запарожскую АЭС», — напісаў ён.

Місію ўзначальвае сам Гросі. Да запісу ён прымацаваў фота, на якім ён сам і яшчэ 13 спецыялістаў. Яны прыбудуць на месца «пазней на гэтым тыдні».

АЭС павінны наведаць спецыялісты ў асноўным з нейтральных краін: Польшчы, Літвы, Кітая, Сербіі, Албаніі, Францыі, Італіі, Іарданіі, Мексікі і Паўночнай Македоніі. Прадстаўнікоў ЗША і Вялікабрытаніі ў дэлегацыі няма, адзначала New York Times. Гросі ў Twitter не ўдакладняе, якія дзяржавы прадстаўляюць яго калегі.

The Wall Street Journal паведамляла, што супрацоўнікі агенцтва могуць прывезці на станцыю запчасткі, сродкі радыяцыйнага кантролю і іншае абсталяванне.

Горад Энергадар і Запарожская АЭС з канца лютага знаходзяцца пад кантролем расійскіх войскаў. Цягам лета Расія і Украіна неаднаразова абвінавачвалі адно аднаго ў абстрэлах атамнай электрастанцыі і стварэнні пагрозы ядзернай бяспецы. Таксама Расія размясціла там вайсковую тэхніку.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1