Тамашык, сын Андрэя Скурко. Перадусім для яго гэтыя вершы і пішуцца
Белы свой мікрааўтобус
Называю я «мікробус».
І на гэтым мікрабусе
Еду я па Беларусі.
У бабулі там агрэст,
І клубніцы, і арэхі,
Буг і Мухавец там рэкі.
Бачым замкі на гары
У Наваградку й Міры.
А ў Браславе і Мёрах
Пакупаемся ў азёрах.
Ля Дняпра на паплавах
Мы пабачым журава.
А ля самае сталіцы
Пад Заслаўем ёсць чарніцы.
І на ўсіх шляхах-дарогах
Мы машын спаткаем многа
Грузавых і легкавых —
Во нагледжуся на іх!
Тамашык з мамай
А тым часам вёршы Андрэя цяпер можна прачытаць і на паперы. Днямі выйшла кніга Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў». У ёй 65 вершаў, на кожнай старонцы — яркія малюнкі, а ў канцы кнігі — QR-код, па якім можна глядзець гэтыя ж вершы ў мультфільмах.
Кніжка ў аправе (цвёрдая вокладка), на добрай паперы. Набыць можна самавывазам у Мінску, а таксама з дастаўкай па Беларусі і за мяжу.
Глядзіце, чытайце, вучыце вершы Андрэя, ды абдымайце адзін аднаго.





