Караленю 16 кастрычніка 2020 года асудзілі да 2 гадоў калоніі за нібыта супраціў міліцыі пры затрыманні (арт. 363 КК).

7 жніўня 2020 года ён ехаў на ровары крыху ззаду ад калоны ўдзельнікаў пратэснага велапрабегу. Паводле следства, ён парушыў ПДР (ч. 1. арт. 18.23 КаАП Беларусі), бо на яго транспарце не было люстэрка задняга віду і гукавога сігналу, а гэта парушэнне пункта 200 ПДР.

Супрацоўнікі ДАІ нібыта запатрабавалі ў раварыста спыніцца, але ён не адрэагаваў, аб'ехаў міліцыянта і паехаў наперад, спрабуючы схавацца. Міліцыянты пачалі яго затрымліваць, але Андрэй нібыта ўпіраўся, спрабаваў вырвацца, змагаўся з імі.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2