Блогера перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады.
У штрафным ізалятары ён не можа карыстацца сваімі рэчамі, вымушаны спаць на голых дошках без матраца і пасцельнай бялізны, яму забаронена набываць прадукты і рэчы першай неабходнасці. Ціханоўскі таксама часова пазбаўлены перадач і лістоў.
Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 мая 2020 года ў Гродне. У снежні 2021 года ён быў асуджаны на 18 гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму.
Пасля палітвязня этапавалі ў папраўчую калонію №15 у Магілёве.
11 жніўня 2022 года суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Жанна Пушкіна пастанавіла ўзмацніць рэжым і перавесці палітвязня ў турму на тры гады.
Адрас для лістоў:
Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а,
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі.





