Беларусь і Расія гатовыя перайсці да плацяжоў у расійскіх рублях
Беларусь і Расія правялі ўсе неабходныя аперацыі па пераводзе асноўных плацяжоў паміж дзвюма краінамі ў расійскія рублі. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас працоўнай сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамляе БелТА.
«Перакананы, што ў найбліжэйшы час мы пабачым эфект ад мерапрыемстваў, якія мы праводзілі і ў мінулым годзе, і ў гэтым», — заявіў Галоўчанка.
У студзені-чэрвені 2022 года тавараабарот Беларусі і Расіі склаў амаль 20 млрд даляраў і павялічыўся ў параўнанні з першым паўгоддзем 2021-га на 12,2%. Экспарт у Расію склаў 9,097 млрд даляраў з ростам на 23,1%. Аб'ём знешняга гандлю паслугамі з Расіяй склаўся ў памеры 2,4399 млрд даляраў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ