У параўнанні з ліпенем мінулага года, сярэдні заробак IT-спецыялістаў вырас на 3,4%, але ў параўнанні з чэрвенем гэтага года — ён зменшыўся на 3%.

Сёлета на заробках айцішнікаў у нацыянальнай валюце адбіваецца ваганне курсу рубля да даляра. Па звестках апошняга анкетавання dev.by, амаль у 90% рэспандэнтаў, якія жывуць у Беларусі, заробак прывязаны да валюты. А за другі квартал сярэдні курс даляра ўпаў на 6% адносна першага квартала — да 2,64 рубля. За ліпень даляр патаннеў да 2,6 рубля.

У валюце сярэдні заробак у ІТ склаў за мінулы месяц 2334 даляры (калі лічыць па сярэднім курсе Нацбанка за ліпень — 2,6010). У параўнанні з ліпенем мінулага года заробак вырас зусім нязначна — усяго на 20 даляраў. А вось у параўнанні з чэрвенем, заробак упаў на 4,5%, або больш чым на 100 даляраў.

Самі айцішнікі зменаў, аднак, пакуль што не адчуваюць. Dev.by запытаўся ў тых з іх, якія жывуць Беларусі, як змяніўся за мінулы месяц іх рэальны заробак чыстымі ў далярах у параўнанні з чэрвенем. З больш чым 900 рэспандэнтаў большасць (83%) адзначыла, што заробак не змяніўся. Пра яго змяншэнне паведамілі толькі 3% ІТ-спецыялістаў.

Сумарна за студзень—ліпень сярэдні заробак у ІТ склаў 6770,5 рубля або 2517,4 даляра. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, заробак у рублях вырас на 9%, у далярах — на 4,2%.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0