Знойдзеныя рэшткі адносяць да палеазойскай эры.
На прадпрыемстве адзначаюць, што знаходка не такая і ўнікальная. На тэрыторыі Салігорска ракаскарпіёнаў знаходзілі неаднаразова. Упершыню закамянелыя рэшткі вымерлага членістаногага выявілі ў пластах калійных гарызонтаў 2-га рудаўпраўлення ў 1976 годзе.
Вывучаць цяперашнюю знаходку прыедуць спецыялісты-палеантолагі, пасля чаго яна стане экспанатам на трэцім рудаўпраўленні, і паглядзець на ракаскарпіёна змогуць усе ахвотныя.





