Фігуранты справы (Сяргей Богдан, Уладзімір Ланкевіч і Віктар Іванцоў), паводле версіі следства, праводзілі па дзве спробы заблакаваць рух чыгуначнага транспарту. Некаторыя скончыліся няўдачай, а ў двух выпадках блакаванне спрацавала: у выніку быў парушаны рух цягнікоў.
Іванцоў быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вядома, што адміністрацыя калоніі №1 рэгулярна змяшчала палітвязня ў ПКТ.
Віктар цалкам адбыў тэрмін і 24 жніўня выйшаў на волю. Астатнія два палітвязні, асуджаныя па гэтай справе, яшчэ застаюцца за кратамі.





