Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Недахоп сну можа павысіць рызыку дэпрэсіі, хвароб сэрца і дыябету, а таксама перашкодзіць пахудзенню. Але і гэта не ўсё: звычка занадта мала спаць можа закрануць адносіны чалавека з іншымі і ўвогуле яго месца ў грамадстве, піша The Times.

Вучоныя з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў амерыканскім Берклі вывучылі, як недасып уплывае на стан мозгу чалавека і на жаданне людзей дапамагаць іншым. Яны апыталі ўдзельнікаў эксперыменту, прасачылі за іх сном і прааналізавалі працу іх галаўнога мозга, у выніку чаго высветлілі: нават аднаго выпадку недасыпу дастаткова, каб пазбавіць чалавека жадання дапамагаць іншым. Справа ў тым, што стомленасць дэактывуе тую частку нашага мозга, якая робіць нас больш сацыяльнымі.

Адпаведна, некалькі начэй дрэннага сну яшчэ больш паніжаюць жаданне дапамагаць іншым. Гэта датычыцца любых відаў дапамогі: вы можаце ахвяраваць грошы на дабрачыннасць, прытрымліваць дзверы, каб паспеў прайсці чалавек за вамі, валанцёрстваваць ці дапамагаць людзям па-іншаму, але ж недасып паставіць усё гэта пад пагрозу.

Навукоўцы таксама прааналізавалі тое, як уплывае на колькасць дабрачынных ахвяраванняў сезонны перавод гадзіннікаў у ЗША, які прыводзіць да таго, што ў ноч змены часу людзі спяць на гадзіну менш. Па даных з 2001 па 2016 гады колькасць ахвяраванняў на тыдні пасля пераводу гадзіннікаў падае на 10%.

Брытанскія дактары замянілі лекі ад бяссонніцы нечым лепшым

Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць

Ніякай бяссонніцы: прапануем метад, з якім вы можаце заснуць за хвіліну

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0