«У момант родаў нават акушэрка анямела, убачыўшы, што немаўляты маюць два розныя колеры скуры»

«Увесь час пытаюцца, ці абое яны мае дзеці, — кажа шчаслівая матуля. Але яна ўжо прызвычаілася да такіх пытанняў. Згадваючы час, калі ёй паказалі нованароджаных пасля родаў, Шантэль кажа: «Гэта быў шок. Тады я падумала, што ў мяне двое сапраўды ўнікальных дзяцей».

Затым дадае: «Людзі часта запытваюць: «Ты ўпэўнена, што абое твае і што ў шпіталі не было нейкай памылкі?»».

Што кажуць педыятры

Выпадак з Аёнам і Азірай — не адзіны. Імавернасць таго, што міжрасавая пара будзе мець двайнят з розным колерам скуры, складае 1 да 500. Дзядуля Шантэль — нігерыец па матчынай лініі, а бацька яе дзяцей напалову ямаец і напалову шатландзец.

На думку педыятраў, якія сочаць за дзецьмі, розніца ў колерах паміж імі будзе станавіцца ўсё больш і больш прыкметнай.

«Я думаю, што іх валасы таксама будуць іншымі», — кажа медсястра. «У маленькай дзяўчынкі будуць густыя і кучаравыя валасы, у хлопчыка прамыя».

Клас
65
Панылы сорам
6
Ха-ха
19
Ого
20
Сумна
2
Абуральна
8