Рабочыя з МТЗ, МАЗа і МЗКЦ ідуць на Марш за свабоду 23 жніўня 2020 года

Рабочыя з МТЗ, МАЗа і МЗКЦ ідуць на Марш за свабоду 23 жніўня 2020 года

Паводле прэс-службы КДБ: «Удзельнікі названага фармавання, акрамя здзяйснення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці, ажыццяўлялі супрацьпраўную дзейнасць па зборы і наступнай перадачы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі і іх прадстаўнікам (у тым ліку спецслужбам ЗША і Літвы) службовай інфармацыі абмежаванага характару ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь».

Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка і Андрэй Пагерыла абвінавачваюцца па арт. 188 КК (Паклёп), ч.1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).

Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цярэневіч і Сяргей Шамецька — па ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).

Аляксандр Капшуль — па ч.2 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі), ч.1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).

Затрыманні па справе «Рабочага руху» прайшлі восенню 2021 года.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
15