Пасля сыходу Wargaming з Расіі і Беларусі бізнес перадалі кампаніі Lesta з Санкт-Пецярбурга. Менавіта яна цяпер будзе займацца падтрымкай гульні ў RU-рэгіёне.

На выбар будуць прапаноўвацца два варыянты:

  • перанос акаўнта ў RU-рэгіён, якім аперуе Lesta Games. Сістэма будзе рэкамендаваць яго гульцам з Расіі і Беларусі.
  • перанос акаўнта ў EU-рэгіён, дзе апераваннем займаецца Wargaming. Ён рэкамендуецца гульцам з іншых краін.

Пры гэтым у RU-рэгіёне (Lesta Games) будуць даступныя толькі метады аплаты для гульцоў з Расіі і Беларусі.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
26
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
5