Таблічка на часовым крыжы, усталяваным на магіле Францішка Аляхновіча

Таблічка на часовым крыжы, усталяваным на магіле Францішка Аляхновіча

Таварыства беларускай культуры ў Літве праводзіць збор сродкаў на рэнавацыю помніка Францішку Аляхновічу на віленскіх могілках Росы. Напярэдадні на аб’яўленыя рахункі прыйшло ахвяраванне ў 1000 еўра, а агульная сума збору дасягнула 1850 еўра.

Усяго арганізатары хочуць сабраць 6500 еўра. Грошы пойдуць на аднаўленне і ўсталяванне помніка на сімвалічнай магіле. Над рэнавацыяй працуе літоўскі мастак Айдас Рыціс Васіляўскас.

Усталяваць адноўлены помнік плануюць у кастрычніку або лістападзе сёлета.

У 1989 годзе драматурга Францішка Аляхновіча сімвалічна перапахавалі ў Вільні з былых Кальвінісцкіх могілак на могілкі Росы. На кенатафе — сімвалічнай магіле — была пастаўленая часовая, зробленая з пластыку мадэль помніка аўтарства скульптара Эдуарда Падбярэскага.

Францішак Аляхновіч — адзін з пачынальнікаў беларускага прафесійнага тэатра, вязень ГУЛАГа, жахі якога першы ў гісторыі апісаў у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «У капцюрох ГПУ». У часе нямецкай акупацыі быў рэдактарам газэты «Biełaruski hołas» (Вільня), забіты ў 1944 годзе. Паводле розных версій, гэта маглі зрабіць і савецкія партызаны, і байцы польскай Арміі Краёвай, і немцы. Аляхновіч быў пахаваны на Кальвінісцкіх могілках у Вільні, якія за савецкім часам былі ліквідаваныя.

Куды пералічыць грошы?

Кожны ахвотны можа пералічыць сродкі на рахунак Таварыства беларускай культуры (з краін ЕС, ЗША і Канады):

Назва: Gudų kultūros draugija Lietuvoje

SWIFT: CBVILT2XXXX

Bank code: 70440

IBAN: LT34 7044 0600 0028 9613

Пазнака: donation for monument.

Ахвяраванні з любых краін можна рабіць на адрас моладзевай асацыяцыі «StudAlliance»:

Праз Stripe па спасылцы: https://buy.stripe.com/5kA9BYe9wgws0VOfYY (аплата карткай).

Праз BYSOL па спасылцы: https://bysol.org/be/initiatives/monument/ (аплата карткай).

Перадаць сродкі іншым чынам? Пішыце на пошту [email protected].

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0