Збіральніца бавоўны ў Індыі. Фота: Prashanth Vishwanathan/Bloomberg

Збіральніца бавоўны ў Індыі. Фота: Prashanth Vishwanathan/Bloomberg

Індыя, якая традыцыйна лідзіруе па вытворчасці бавоўны, цяпер вымушаная закупляць яе ў іншых краінах. Адзначаецца, што ў сусветным экспарце бавоўны першае месца (33%) займаюць ЗША, а другое — Бразілія (17%). Але вытворчасць бавоўны ў ЗША гэтым летам упала на 28%. Бразілія, у сваю чаргу, вымушаная мець справу з падзеннем аб'ёмаў ураджаю на 30%.

Адзін з найбуйнейшых вытворцаў бавоўны ў Бразіліі Bom Futur засведчыў, што ў 2022 годзе ўраджайнасць знізілася на 27%.

Эксперты мяркуюць, што скарачэнне аб'ёмаў вытворчасці бавоўны і яе падаражанне могуць мець вынікам скачок цэнаў на шэраг тавараў — падгузнікі, футболкі і іншую вопратку, кардон і многае іншае.

Генеральны дырэктар рытэйлера адзення Children's Place Джэйн Элферс лічыць сітуацыю, якая склалася, «велізарнай праблемай». Як піша The Wall Street Journal, каля 40% баваўняных палёў былі закінутыя з-за засухі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
2