Марын настойвае, што нічога, акрамя лёгкага алкаголю, яна не ўжывала на вечарынцы, відэа з якой трапіла ў сеціва, і што свае паводзіны заганнымі не лічыць. Чыноўніца падкрэслівае, што яна мае права на прыватнае жыццё, як і любы грамадзянін.
«Для маёй уласнай абароны, хаця я лічу патрабаванне неабгрунтаваным, каб ачысціцца ад падазрэнняў, я сёння прайшла тэст на наркотыкі… Хацела б я, каб мы жылі ў грамадстве, дзе майму слову можна было давяраць», — заявіла яна журналістам.
Чытайце таксама:
У сеціве з’явілася відэа, на якім прэм’ерка Фінляндыі адрываецца на хатняй вечарынцы. Ёй давялося апраўдвацца






ай