На днях інтэрнэт-крама Wildberries у Беларусі стала апавяшчаць кліентаў аб тым, што паслуга вяртання тавараў на склад стала платнай, паведамляе blizko.by.

Цяпер пры афармленні заказу карыстальнікам паведамляюць, што «пры адмове ад тавару зваротная дастаўка на склад будзе платнай».

Указаны і кошт вяртання — 3 рублі за кожны вернуты тавар.

Іншымі словамі, нават калі тавар, які вы замовілі на Wildberries каштуе танней за тры рублі, але ён вам па нейкіх прычынах не спадабаўся або не падышоў, за яго вяртанне ўсё роўна прыйдзецца заплаціць. За кожную вернутую адзінку плата будзе спаганяцца асобна.

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6