Па словах Зяленскага, Эрдаган падчас перамоваў сказаў, што харчовая ініцыятыва па экспарце ўкраінскага збожжа дае «дыпламатычнае акно» дамоўленасцям адносна будучага спынення вайны.

«Я выказаў сваё меркаванне спадару прэзідэнту Турцыі, што Расійскай Федэрацыі няма веры. Я лічу, што ў гэтым «акне» руская зброя. Вельмі здзіўлены, што яны (РФ) «гатовыя» да нейкага міру.

Не могуць людзі, якія забіваюць, гвалцяць, штодня крылатымі ракетамі б'юць па нашых цывільных гарадах, грамадзянскай інфраструктуры — не могуць хацець міру. Таму спачатку, мне здаецца, яны павінны вызваліць нашы тэрыторыі, а потым… Потым будзе потым», — сказаў Зяленскі.

Як паведамлялася, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падкрэсліў неабходнасць дамагчыся дыпламатычнага ўрэгулявання паміж Украінай і Расеяй — для гэтага, на ягоную думку, варта вярнуцца да перамоваў на аснове сакавіцкіх дамоўленасцяў у Стамбуле. Ён таксама сказаў, што Зяленскі таксама згодны з тым, што вайна рана ці позна будзе завяршацца за сталом перамоваў.

18 жніўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў у Львове двухбаковую сустрэчу з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, а таксама сустрэўся разам з ім з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам.

Чытайце таксама:

CNN Türk: Расія змякчае ўмовы, пры якіх гатовая сесці за стол перамоваў з Украінай

«Важкі мэсэдж падтрымкі». Зяленскі расказаў пра вынікі перамоваў з Эрдаганам 

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1