Федэрацыя футбола апублікавала матывацыйную частку рашэння аб дыскваліфікацыі на 1,5 года са штрафам 3200 рублёў адміністратара «Слуцка» Аляксандра Ахрамовіча.

Як сцвярджаюць у АБФФ, да пачатку гульні 7 тура супраць «Белшыны» Ахрамовіч падышоў да суддзі матча Аміна Кургхелі і паказаў яму аркуш паперы з надпісам «2000 руб.» і іншым тэкстам, які арбітр не прачытаў. 

Ахрамовіч пацвердзіў, што бачыўся з Кургхелі перад гульнёй, але дадаў, што ніякіх папер яму не паказваў і падкупіць арбітра не спрабаваў.

У АБЭЗ распачынаць крымінальную справу адмовіліся.

У выніку АБФФ даверылася версіі суддзі, аднак, у федэрацыі не прыйшлі да адназначнай высновы, ці была з боку Ахрамовіча спроба подкупу арбітра, бо невядома, што яшчэ было напісана на тым аркушы. Пры гэтым сябры камітэта прыйшлі да высновы, што адміністратар «Слуцка» заслужыў пакаранне і на падставе наяўных звестак.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1