Вывяржэнне вулкана Пінатуба на Філіпінах. Фота: The US National Archives

Вывяржэнне вулкана Пінатуба на Філіпінах. Фота: The US National Archives

Як кажуць навукоўцы, аналагічная катастрофа з імавернасцю адна шостая можа здарыцца ў 21 стагоддзі, і мы да яе не падрыхтаваныя. Брытанскія даследчыкі апублікавалі артыкул на гэтую тэму ў часопісе Nature, дзе ўдакладнілі, што вывяржэнне паўплывала б на ланцугі паставак, на клімат і харчовыя рэсурсы ва ўсім свеце, піша The Times.

Даследчыкі лічаць, што на працягу 21 стагоддзя імавернасць катастрафічных вулканічных вывяржэнняў будзе ў сотні разоў большай, чым разам узятыя пагрозы таго, што на Зямлю ўпадуць камета ці астэроід. Уплыў гэтых падзей на зямны клімат будзе падобным, але ж падрыхтоўка да іх максімальна адрозніваецца.

НАСА вылучыла больш за 240 мільёнаў даляраў на праекты супрацьастэроіднай абароны, але ж дагэтуль не ўкладаюцца ніякія грошы ў праекты па прадухіленні вялікіх вулканічных вывяржэнняў ці хаця б па мінімізацыі іх наступстваў. Эксперты раяць у тым ліку развіваць прагназаванне вывяржэнняў і ў выпадку, калі чакаецца катастрофа, інфармаваць мясцовае насельніцтва пра тое, як яны могуць абараніць сябе.

Што да больш глабальных мер, то краіны маглі б дамовіцца наконт таго, як транспартаваць ежу і ўгнаенні ў выпадку раптоўнага зніжэння тэмпературы на планеце — падзеі, якая мела б катастрафічныя наступствы нават з улікам таго, што мы жывём падчас глабальнага пацяплення. Верагодна, што вывяржэнняў увогуле можна пазбегнуць: напрыклад, магло б дапамагчы бурэнне ажно да магмы, каб знізіць ціск у ёй.

У Ісландыі пачалося вывяржэнне вулкана Фаградальсф’ядль ФОТЫ

Паглядзіце, як апакаліптычна выглядае востраў Пальма пад слоем вулканічнага попелу ФОТЫ

На Сіцыліі прачнуўся вулкан Этна — струмені лавы падбіраюцца да горада

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
8
Сумна
9
Абуральна
3