Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Перш за ўсё, эксперты папярэджваюць: калі вы не можаце заснуць, хваляванні пра гэта дакладна не адгоняць бяссонніцу. Наадварот, трывога пра тое, што проста зараз вы губляеце цэнныя хвілінкі сну, не дасць вам расслабіцца і заснуць, піша CNN.

Перш за ўсё, калі вы не прывыклі рана ўставаць і класціся спаць, не думайце, што ў вас лёгка атрымаецца заснуць а 9 вечара. Замест гэтага пачынайце рыхтавацца да сну за пару гадзін да таго, як ляжаце ў ложак, і ідзіце спаць каля 10 гадзін вечара. Старайцеся не піць напоі з кафеінам і не есці салодкае пасля абеду, а таксама пазбягайце алкаголю перад сном — усё гэта не дасць вам лёгка заснуць.

Не карыстайцеся перад сном мабільным і камп’ютарам, бо характэрнае для іх блакітнае святло прымушае мозг думаць, што яшчэ доўжыцца дзень, і перашкаджае выпрацоўцы гармону сну — мелатаніну. Каб супакоіць розум, можна звярнуцца да практык медытацыі — яны дапамогуць расслабіцца і лягчэй заснуць. Напрыклад, скарыстайцеся дыхальнай практыкай 4-7-8, пра якую мы падрабязней пісалі тут.

Калі ж нарэшце прыходзіць раніца і гучыць будзільнік, пастарайцеся як мага хутчэй уключыць яркае святло і, калі толькі гэта стане магчымым, выйдзіце пад сонечнае святло. Так ваш мозг хутчэй зразумее, што ўжо надышоў дзень, і спыніць вытворчасць мелатаніну. Калі атрымаецца, можаце позняй раніцай задрамаць на 20-30 хвілін, а потым як мага раней пайсці спаць вечарам, каб дапамагчы сабе крыху кампенсаваць недахоп сну мінулай ноччу.

Магчыма, у вас атрымалася заснуць, але ж у сярэдзіне ночы вас абудзіла нечаканае паведамленне ці тэрміновы званок. Што рабіць тады? Перш за ўсё, пастарайцеся як мага хутчэй адкласці гаджэты ўбок, бо блакітнае святло ад іх перашкаджае сну, таксама не спрабуйце мыць посуд, выходзіць на шпацыр ці рабіць нейкія іншыя актыўныя дзеянні.

Калі ў вас на працягу 10 хвілін не атрымліваецца зноў заснуць, выйдзіце ў іншы пакой, уключыце цьмянае святло і пачніце чытаць нудную кнігу. Можаце таксама заняцца медытацыяй ці проста расслабіцца і падумаць пра нешта прыемнае.

Як заснуць у гарачае надвор'е? Пяць парад, якія выратуюць не адну ноч

У які час сутак лепей піць каву

Брытанскія дактары замянілі лекі ад бяссонніцы нечым лепшым

Клас
33
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
8
Абуральна
8