Юрый Васкрасенскі з жонкай. Фота: сацсеткі

Юрый Васкрасенскі з жонкай. Фота: сацсеткі

Дакумент браніравання з сэрвісу Booking.com Юрый Васкрасенскі пераслаў у свой тэлеграм-канал, хутка выдаліў, але «Наша Ніва» паспела захаваць.

Нумар у гатэлі зарэгістраваны на жонку Юрыя Алесю. Гэта пяцізоркавы гатэль Queen's Court Hotel & Residence ў Будапешце, у самым сэрцы горада і пешай даступнасці ад турыстычнага цэнтра.

Скрыншот браніравання

Скрыншот браніравання

Цэны там «стартуюць» ад 120 даляраў за нумар на суткі, але на траіх жыхароў выйшла па 77 даляраў на кожнага за пражыванне ў «палепшаным люксе». Вось як выглядае сам гатэль:

Усе фоты: queenscourthotelbudapest.com

Усе фоты: queenscourthotelbudapest.com

Нумар «Палепшаны люкс» знутры

Нумар «Палепшаны люкс» знутры

Рэстаран гатэля

Рэстаран гатэля

Трэнажорная зала і спа-цэнтр

Трэнажорная зала і спа-цэнтр

Васкрасенскі адказаў «Нашай Ніве», што «не можа даваць каментароў выданням, прызнаным экстрэмісцкімі». Але сваім знаёмым ён расказваў, што пабачыць Будапешт было марай жонкі, яна там раней не была. У турыстычную паездку яна едзе на аўто з сынам і яго дзяўчынай, якія ўдваіх вучацца на медыкаў.

«Сыну ў жніўні спаўняецца 20 гадоў, ён нарадзіўся ў адзін дзень і адзін задыякальны год з Аляксандрам Лукашэнкам — 30 жніўня, і гэты візіт — адначасова бацькоўскі падарунак», — апісваў Васкрасенскі знаёмым.

Сам ён застаецца дома — «у тым ліку і з меркаванняў бяспекі». Выходныя праводзіць на лецішчы, палівае агарод і шмат ходзіць пешкі.

Пра цану гатэля знаёмым адказваў так: «можам сабе дазволіць».

«У «Букінгу» ў нас каля 100 браніраванняў і максімальная зніжка, у асноўным выбіраем 5-зоркавыя гатэлі, бо можам сабе гэта дазволіць. Я з 2001 года працаваў у аптовым гандлі, а з 2011 года — у сваім бізнэсе», — тлумачыў ім Васкрасенскі.

У 2020—2022 гадах ён выконваў функцыі псеўдаапазіцыянера, якому давалі слова дзяржаўныя СМІ. 

Клас
14
Панылы сорам
114
Ха-ха
19
Ого
10
Сумна
5
Абуральна
260