Як устанавіла следча-аператыўная група, некалькі чалавек, якія працавалі на будоўлі, выйшлі на пляж, нягледзячы на забараняльныя знакі і сігнальную стужку, і пайшлі купацца ў моры. Загінулі тры чалавекі, якія былі ў вадзе: гэта мужчыны ва ўзросце 25, 32 і 53 гадоў з Чарнігаўскай, Запарожскай і Жытомірскай абласцей. Целы двух дасталі ў той жа дзень, малодшага ўдалося знайсці толькі назаўтра з дапамогай квадракоптара.

Яшчэ два чалавекі — 43-гадовы мужчына з Чарнігаўскай вобласці і 44-гадовая жанчына з Кіеўскай — былі побач на беразе і пры выбуху атрымалі траўмы, яны зараз знаходзяцца ў бальніцы. 

Узбуджаная крымінальная справа па факце няшчаснага выпадку. Паліцыя пакуль што кажа пра выбух «невядомага прадмета», бо яшчэ не праведзеныя экспертызы, аднак, хутчэй за ўсё, выбухнуў адзін з снарадаў, якімі замініравана ўзбярэжжа.

«Яшчэ раз падкрэсліваем: у вадаёмах Адэшчыны купацца зараз небяспечна і забаронена. Пляжы і ўзбярэжжа рэгіёна абароненыя і аснашчаныя выбуховымі прыладамі», — сказала прэс-сакратар мясцовай паліцыі.

Аднак на многіх людзей гэтыя заклікі і нават рэальныя смерці людзей не робяць ніякага ўражання. Бо гэта ўжо не першы падобны выпадак.

У сувязі з адным з папярэдніх інцыдэнтаў вельмі эмацыйны зварот да грамадзян запісаў кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук. Ён звярнуў увагу, што ў моры расстаўленыя міны для таго, каб абцяжарыць высадку расійскага дэсанту і што пра гэта грамадзяне шмат разоў папярэджваліся. Але некаторыя ўсё адно, маўляў, шукаюць на пляжах Адэскай вобласці прэмію Дарвіна. Як выглядае, пошукі працягваюцца і надалей.

Чытайце таксама:

У Чорным моры каля Адэсы падарваўся чалавек, праігнараваўшы папярэджанні пра замініраванне

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
20
Абуральна
1