Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ўжо 521 дзень. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021 года. Адразу Івашын праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў), пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай разведкай.
Разгляд справы Івашына пачаўся сёння ў Гродзенскім абласным судзе. Справа слухаецца ў закрытым рэжыме.
Чытайце таксама:
У сюжэце па БТ паказалі палітзняволенага Дзяніса Івашына
У Гродне пачынаецца суд над журналістам Дзянісам Івашыным
Вольга Івашына: «Ёсць тры варыянты вызвалення майго мужа»





