Парася ў Турэц-Баярах збегла з прыватнага падворка раніцай 13 жніўня, пераскочыўшы паўтараметровую загародку ў хляве і прабраўшыся пад дзвярыма.

На выходных парася падарожнічала па Маладзечне. У сваім паходзе з Турэц-Баяраў да Маладзечна яно пераадолела каля 20 кіламетраў.

Забрала парася дачка гаспадароў Анастасія. Яна патэлефанавала журналістам і распавяла:

— Усё! Вязу бегляка ў мяшку бацькам. Сёння раніцай мне патэлефанавала жанчына і паведаміла, што парася бегае на Віленскай вуліцы каля дома № 30. Я адразу выехала на месца. Пакуль дабралася, людзі, якія жывуць у гэтым доме, яго ўжо злавілі. Гаспадар — мужчына гадоў 60-ці засунуў парася ў мяшок. Я, як і абяцала, прапанавала ўзнагароду ў 50 рублёў. Гаспадары наадрэз адмаўляліся. Якія ж усё-ткі добрыя ў нас людзі! Прыйшлося пакласці гэтыя 50 рублёў ім на стол і ўцячы.

Ці будуць рабіць нейкія захады ў далейшым гаспадары, каб парася больш не ўцякала, невядома.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3