Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.

Журналіста «Новага часу» затрымалі 12 сакавіка 2021 года.

Адразу Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Яго апошнім матэрыялам для «Новага часу» быў артыкул аб экс-супрацоўніках украінскага «Беркута», якія збеглі з краіны, уладкаваліся на службу ў беларускія сілавыя структуры і ўдзельнічалі ў разгонах пратэстаў.

Пазней Дзянісу выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). На падставе гэтага артыкулу журналісту пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Таксама КДБ абвінавачваў Івашына ў супрацоўніцтве з украінскай разведкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1