«Калі ў вас грамадзянства Расіі і вы маўчыце, значыць, вы не змагаецеся, а значыць, гэтым вы падтрымліваеце. І дзе б вы ні знаходзіліся — як на тэрыторыі Расіі, так і за мяжой — ваш голас павінен гучаць у падтрымку Украіны», — сказаў ён.

«Працуем над новымі санкцыямі супраць Расіі і над тым, каб прастымуляваць грамадзян дзяржавы-тэрарыста адчуць сваю частку адказнасці за тое, што адбываецца», — дадаў украінскі прэзідэнт.

Раней, у апублікаваным 8 жніўня інтэрв'ю газеце Washington Post Зяленскі заклікаў краіны Захаду забараніць грамадзянам Расіі ўезд на сваю тэрыторыю. Гэта выклікала шырокі рэзананс, а ў Еўрасаюзе не выключылі увядзення забароны на выдачу расіянам турыстычных віз.

12 жніўня Зяленскі прызнаў, што некаторыя грамадзяне Расіі могуць знаходзіцца пад пагрозай у сваёй краіне і заклікаў даваць такім людзям палітычны прытулак.

Клас
35
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0