Падчас вучэнняў у Балтыйскім моры

Падчас вучэнняў у Балтыйскім моры

«Мы павінны інтэграваць свае ракетныя комплексы берагавой абароны. Далёкасць дзеяння эстонскіх і фінскіх ракет большая, чым шырыня Фінскага заліва. Гэта азначае, што мы аб'яднаем нашу супрацьракетную абарону і будзем дзяліцца адзін з адным усёй інфармацыяй», — сказаў ён.

Кіраўнік эстонскага абароннага ведамства падкрэсліў, што гэта рашэнне дазволіць закрыць Фінскі заліў для расійскіх вайсковых караблёў. 

«Балтыйскае мора стане ўнутраным морам НАТА, калі Фінляндыя і Швецыя ўступяць у Альянс. Сітуацыя зменіцца», — перакананы ён.

У выданні адзначаюць, што летась Эстонія наважылася набыць ізраільскія ракеты Blue Spear для барацьбы з марскімі цэлямі. Далёкасць палёту гэтых ракет — 290 км. Гэта азначае, што эстонцы могуць весці свой ракетны агонь у любое месца на фінскім узбярэжжы ў заліве.

У той жа час набытыя ВМС Фінляндыі супрацькарабельныя ракеты МТА 85m (мадыфікаваная для Фінляндыі RBS-15 Mk 2) маюць далёкасць больш за 100 км і забяспечаныя радыёлакацыйнай сістэмай саманавядзення. Адзначаюць, што фіны могуць засяродзіць агонь на паўночным узбярэжжы Эстоніі.

Iltalehti нагадвае, што Фінляндыя і Эстонія ўжо планавалі сумесную берагавую абарону яшчэ ў 1930-х гадах, аднак абедзвюм краінам тады не хапала саюзнікаў. 

Клас
73
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1