Фота: RTV Cetinje
Адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся каля 16:00 па мясцовым часе — тады мужчына раптам адкрыў агонь па мінаках.
Па дадзеных RTCG, у выніку страляніны загінулі як мінімум 11 чалавек і яшчэ шасцёра атрымалі раненні, у тым ліку дзеці. У гэты час у Цэціне сабраўся маладзёжны лагер.
Вядома, што адзін з паліцэйскіх атрымаў раненне ў галаву, а як мінімум двух чалавек, пажылую жанчыну і мужчыну, перавезлі ў клінічны цэнтр Чарнагорыі.
Нападнік загінуў — ці падчас перастрэлкі з паліцыяй, ці застрэліўся сам. Паводле звестак партала In4s, гэта 34-гадовы мясцовы жыхар Вучка Барылавіч. Прычынай страляніны стала, верагодна, сямейная сварка.





