Кляшчы могуць сапсаваць адпачынак, таму варта з імі змагацца. Усе гэтыя рашэнні — натуральныя і танныя:

  • Кізельгур (дыятаміт). Рэцэпт вельмі просты: рассыпце яго па садзе. Так вы адпудзіце з агароду не толькі кляшчоў, але і тлю, мурашак і смаўжоў. Акрамя таго, ён вельмі танны!
  • Чаромха. Кляшчы проста не выносяць ейнага паху. Каб іх прагнаць, ідэальна пасуе натуральны спрэй з гэтай расліны.
  • Цыбуля. Не ўсе ведаюць, але кляшчы не любяць і цыбулю. Здрабніце ў парашок высушаны цыбульнік і рассыпце яго там, дзе поўзаюць дзеці.
  • Хрэн. Настой каранёў хрэна — вельмі эфектыўны сродак для адпужвання кляшчоў, казурак і камароў. Дастаткова апырскваць ім дрэвы і кусты тры разы на тры дні, каб зменшыць лік дробных шкоднікаў.
  • Чабор, мята, меліса. Іх пахі адпужваюць кляшчоў, таму, калі вы будзеце вырошчваць іх у агародзе, кляшчоў будзе меней.
Клас
57
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
4