Будынак Гомельскага абласнога суда

Будынак Гомельскага абласнога суда

Як паведамляе «Гомельская вясна», падчас суда стала вядома, што Уладзімір Рабчанка пакінуў каментарый «Понимает тварь, что за всё ответить придётся» пад пастом пра намесніка міністра МУС РБ Генадзя Казакевіча ў чаце «Кіберпартызаны», а яшчэ пісаў каментарыі з «негатыўнай ацэнкай» супрацоўнікаў МУС, суддзяў, дзяржаўных службоўцаў, супрацоўнікаў УС.

Каб затрымаць Рабчанку, сілавікі зладзілі цэлую спецаперацыю: яны выклікалі на допыт старога сябра мужчыны — Станіслава Анзэля, атрымалі доступ да яго мабільнага тэлефона і такім чынам вышуквалі каментарыі Уладзіміра. Падчас суда Анзэль патлумачыў, што распавядаў супрацоўнікам міліцыі, што ў чатах з боку Уладзіміра «былі выказванні, пасля якіх ён мог пацярпець».

«Я разумеў, што мяне могуць выкарыстаць як інструмент, і мне вельмі сорамна перад Валодзем», — сказаў Станіслаў у судзе.

Сам Уладзімір Рабчанка ў судзе прызнаў сваю віну. Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка пастанавіў пакараць мужчыну двума з паловай гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама аштрафаваў на 100 базавых велічынь. Мабільны тэлефон Рабчанкі суддзя вырашыў канфіскаваць у даход дзяржавы.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
23