Дзіця знаходзілася дома са сваёй маці, паведамляе СК.

Жанчына распавяла, што яны як раз вярнуліся з прагулкі і накіраваліся ў ванную, каб памыць рукі. Раптам дзіця пабегла ў пакой. Паводле яе слоў, усё адбылося за лічаныя секунды.

Хлопчык залез на канапу, а затым на падаконнік, абапёрся аб маскітную сетку і выпаў з адчыненага акна трэцяга паверха,

Маці дзіцяці адразу выклікала хуткую медыцынскую дапамогу. Хлопчыка адвезлі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1