Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні вызначанага парадку калоніі. У калоніі мастак знаходзіцца з сярэдзіны красавіка, паведамляе «Вясна».

Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго асудзілі на пяць гадоў калоніі строгага рэжыму па артыкулах за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК).

Падтрымайце мастака лістамі салідарнасці: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4