Гінчук удакладніла, што з 2002 года ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці ажыццяўляецца ў балах па дзесяцібальнай шкале з улікам узроўняў вучэбнай дзейнасці:

  • дзеянні па прайграванні навучальнага матэрыялу на ўзроўні памяці;
  • дзеянні па прайграванні навучальнага матэрыялу на ўзроўні разумення;
  • дзеянні на пазнаванне і распазнаванне паняццяў;
  • дзеянні па выкарыстанні ведаў у знаёмай сітуацыі па ўзоры, а таксама дзеянні па выкарыстанні ведаў у незнаёмых, нестандартных сітуацыях для вырашэння якасна новых задач.

У абноўленых нормах ацэнкі захаваліся агульныя прынцыпы: 10-бальная сістэма і 5 узроўняў вучэбнай дзейнасці.

З 2022/23 навучальнага года станоўчымі будуць лічыцца адзнакі ад 3 да 10 балаў, нездавальняючымі — адзнакі 1 і 2 балы, — сказала Гінчук.

Па словах дырэктаркі Нацыянальнага інстытута адукацыі, атрыманне нездавальняючай ацэнкі будзе сведчыць пра тое, што вучань не засвоіў матэрыял.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6