Такім Ігар Макар з'явіўся ў першы дзень — цёмны касцюм і акуляры-авіятары.

Блогер Андрэй Павук і Ігар Макар. Фота: Офіс Ціханоўскай

Блогер Андрэй Павук і Ігар Макар. Фота: Офіс Ціханоўскай

А гэта вобраз другога дня канферэнцыі — залаты гадзіннік і бардовы гальштук.

Акцёр Джэйсан Стэтхэм, зорка галівудскіх баевікоў

Акцёр Джэйсан Стэтхэм, зорка галівудскіх баевікоў

Ігар Макар сёння задаваў пытанне Ціханоўскай: ці магчыма стварыць незалежную камісію, якая будзе больш паглыблена займацца тэмай вызвалення палітвязняў? Напрыклад, запрасіць прадстаўнікоў дыяспары, каб больш пільны кантроль за фінансамі па гэтай тэме быў?

«Я ведаю, як вызваліць палітвязняў. Гэта не сто працэнтаў гарантыя, але магчымасць ёсць. Вы ведаеце, што Вольга Такарчук выйшла на два месяцы раней за тэрмін…»

«Гэта ваша праца?» — удакладніла Ціханоўская.

«Не кажу, што мая, прынамсі тут не магу гаварыць», — адказаў Макар.

Ён папрасіў дазволіць тэмай палітвязняў займацца нейкаму фонду і згадаў, што ў яго, напрыклад, таксама ёсць фонд.

«Ігар, ну ў нас няма паняцця «дазволіла». Калі ініцыятыва працоўная, мы можам дапамагчы толькі прыцягваць туды людзей», — сказала Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь»

Клас
10
Панылы сорам
22
Ха-ха
51
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
6