Большасць злачынстваў «пратэснай накіраванасці», кажа Бедункевіч, «здзейсненыя з выкарыстаннем інтэрнэту». У 2020-2021 гадах было 58% такіх «злачынстваў», а ў 2022 годзе — 83%.

Экстрэмісцкімі фармаваннямі з 2021 года сілавыя структуры прызналі 58 груп грамадзян. У «пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» ўнесеныя даныя пра 448 асоб.

372 інтэрнэт-рэсурсы прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

У той жа час устаноўлена толькі 160 уладальнікаў і адміністратараў «дэструктыўных» телеграм-каналаў. Пра тое, колькі з іх былі прыцягнутыя да адказнасці, — не паведамляецца.

«У выніку праведзенай працы зафіксавана амаль 500 тысяч адпісак ад асноўных дэструктыўных тэлеграм-каналаў», — паведамляе Бедункевіч.

«На жаль, спецыяльная ваенная аперацыя ва Украіне паслужыла штуршком для росту колькасці падпісчыкаў у многіх телеграм-каналах, у тым ліку і дэструктыўнай скіраванасці. Аднак падпісчыкам не варта забываць, што ўсе дэструктыўныя тэлеграм-каналы і інтэрнэт-рэсурсы па-ранейшаму знаходзяцца пад кантролем беларускіх сілавікоў», — дадае ён.

Бедункевіч запэўнівае, што сілавікамі ўстаноўлена больш за 100 удзельнікаў фармавання BYPOL, якія «дыстанцыйна, з дапамогай інтэрнэту, прайшлі сумоўе і атрымалі індывідуальныя заданні ад прадстаўнікоў экстрэмісцкага фармавання Мабілізацыйны план «Перамога» з мэтай арганізацыі дыверсій і тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

За два гады, паводле інфармацыі Бедункевіча, сілавікі выявілі «як мінімум 12 рэзанансных фактаў фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці на тэрыторыі нашай краіны».

«Значная частка асоб, якія ўчынілі названыя злачынствы, знаходзяцца па-за межамі краіны. Звыш 79% з тых, што знаходзяцца ў вышуку, выехалі за мяжу», — канстатуе Бедункевіч.

Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца

«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну

Два гады пасля выбараў-2020. Пра што варта памятаць

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
7