Усё здарылася ў адным з гатэляў днём 31 ліпеня. На 47-гадовую жанчыну, якую палічылі супрацоўніцай гатэля, паскардзілася сям'я адпачывальнікаў. Па іх словах, яна завабіла іх 7-гадовага сына безалкагольным напоем і ўтрымлівала ў сваім пакоі каля гадзіны супраць яго волі. Калі жанчына выйшла, каб вярнуцца на сваё месца, дзіця ўцякло з пакоя, знайшло сваіх устрывожаных бацькоў, якія ўжо шукалі яго, і ўсё ім распавяло. У гатэль выклікалі паліцыю.

У іншага боку — свая версія таго, што здарылася. Адвакат беларускі сцвярджае, што гэта непаразуменне. Як патлумачыла жанчына, яна знайшла дзіця аднаго і клапацілася аб ім, пакуль не з'явіліся бацькі.

1 жніўня беларуску даставілі да пракурора, у яе дачыненні была заведзена крымінальная справа аб выкраданні непаўналетняга. Але, па словах адваката, сям'я хлопчыка не хоча крымінальнага пераследу жанчыны.

На наступны дзень грамадзянка Беларусі прынесла прабачэнні перад следчым і пракурорам. Яна распавяла, што ў гатэлі яе прытуліў сябар, які там працаваў, і паўтарыла, што не хацела нанесці шкоду дзіцяці. 

Жанчыну ў выніку адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і абавязацельства аб яўцы.

Клас
0
Панылы сорам
13
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2