Фота: «Спутнік»

Фота: «Спутнік»

«З-за таго, што я дрэнна зрабіў сваю справу, чацвёра маіх сяброў трапілі за краты, і я хацеў бы папрасіць у іх прабачэння», — сказаў ён.

Ён заявіў суду, што прызнае віну ўсіх пунктах прад'яўленага абвінавачання.

На пытанне пракурора аб тым, ці прызнае ён сябе арганізатарам змовы, Зянковіч адказаў: «Не аспрэчваю».

Даючы паказанні па сутнасці прад'яўленага абвінавачвання, Зянковіч таксама звярнуў увагі суда на заканадаўства ЗША. Паводле яго слоў, усе відэа, якія ёсць у матэрыялах справы, ствараліся на тэрыторыі ЗША, а ў заканадаўстве гэтай краіны няма пакарання за стварэнне такога відэа.

Раней стала вядома, што Зянковіч заключыў здзелку са следствам. Такім чынам ён стаў адзіным з абвінавачаных, якія пайшлі на такую здзелку.

Да гэтага аб прызнанні віны заявілі Аляксандр Фядута, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук па сваіх пунктах абвінавачвання. Лідар БНФ Рыгор Кастусёў не пагадзіўся з абвінавачваннем ні па адным пункце.

Суд па справе «дзяржперавароту» пачаўся 29 ліпеня.

Чытайце таксама:

«Справа змоўшчыкаў»: падрабязнасці сустрэчы Зянковіча і «сілавіка» ў рэстаране

Фядута худы, Кастусёў моцна хворы, а Зянковіч змрочны. З'явіліся першыя відэа і фота з суда

Клас
1
Панылы сорам
18
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3