Сама Шышко расказала пра ранейшыя этапы сваёй біяграфіі, і нічога звязанага з тэнісам у яе жыцці дагэтуль не было. Раней яна працавала інструктарам-метадыстам па спартыўна-масавай і аздараўленчай працы ва ўніверсітэце фізічнай культуры. Сярод іншага працавала і ў дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў, якія праводзіліся ў 2019 годзе, арганізоўваючы ўзнагароджанне ўдзельнікаў на ўсіх 16 спартыўных аб'ектах.

Шышко адзначае таксама, што «адзін з цікавых напрамкаў у маёй кар'еры — праца ў сферы змешаных адзінаборстваў і MMA. У 2021 годзе мы праводзілі вялікае мерапрыемства сумесна з Бахрэйнам — турнір BRAVE». 

Яна з'яўляецца членам Беларускай федэрацыі рукапашнага бою і змешаных адзінаборстваў і «часцяком прыцягваецца да арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў з удзелам кіраўніка дзяржавы».

У сферу ж тэніса яна патрапіла, маўляў, таму, што «не любіць і не можа сядзець на месцы. Заўсёды імкнецца да нечага большага». І калі прапанавалі пайсці сюды, то «чаму не? Гэта новая сфера, новыя мэты, эмоцыі і перамогі».

Варта адзначыць, што гэта ўжо не першае «кіданне на тэніс» людзей, якія не маюць да яго аніякага дачынення. У лістападзе мінулага года Беларускую тэнісную федэрацыю ўзначаліў гандбаліст Сяргей Рутэнка.

Чытайце таксама:

Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
22
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2