У гэты дзень высокая імавернасць гібелі людзей на вадзе пры купанні. Магчымыя пашкоджанне (абвальванне) слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, абрыў ліній сувязі і электраперадач, падзенне слаба ўмацаваных канструкцый і дрэў, падтапленне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння. Не выключаецца рост колькасці ДТЗ і няштатных сітуацый на сістэмах жыццезабеспячэння і энергетыкі.

7 жніўня ў Беларусі пераменная воблачнасць. Па ўсходняй палове краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Месцамі пройдуць моцныя ліўні, у асобных раёнах па паўднёвым усходзе магчымы град. Вецер паўночны, паўночна-заходні, 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру 15-20 м/с. З-за неспрыяльных умоў надвор'я абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Дзённая тэмпература паветра па краіне складзе +19 — +25 °С. У Мінску без істотных ападкаў, раніцай +14 — +17 °С, днём +21 — +23 °С, вечарам +17 — +20 °С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3