Новыя палажэнні прапісаны ў Пастанове Мінюста №106, якая была сёння апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з новымі правіламі, загадчыкі кансультацый будуць даваць ўказанні, абавязковыя для выканання адвакатамі, памочнікамі адваката, стажорамі і работнікамі юрыдычнай кансультацыі.

Загадчык будзе таксама кантраляваць, што адвакаты кажуць у СМІ і ў сацсетках і ці прытрымліваюцца яны пры гэтым правіл прафесійнай этыкі.

У яго абавязках — даводзіць інфармацыю аб недахопах у іх працы і выпраўляць гэта.

Яшчэ чатырох мінскіх адвакатаў пазбавілі ліцэнзіі, з іх адзін цяпер за кратамі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2