28 ліпеня ў пракрамлёўскіх сацыяльных сетках было распаўсюджана два відэа катаванняў і пакарання ўкраінскага ваеннапалоннага. Відэа спачатку былі размешчаныя ў расійскім Telegram-канале «Груз 200», прысвечаным стратам сярод украінскіх салдат, а затым яны з'явіліся ў тэлеграм-канале «Росич», кіраваным групай наймітаў-нацыяналістаў.

Ролікі спачатку віталіся адміністратарамі канала і большасцю карыстальнікаў, якія іх каментавалі, пакуль праз некалькі гадзін ад іх раптам не адмовіліся, як ад «верагодных фэйкаў», нібыта ўкінутых у прарасійскія каналы агентамі Украіны з мэтай дыскрэдытацыі расейскай арміі.

На кадрах відаць, як салдаты ў расійскай вайсковай форме катуюць нажом звязанага ўкраінскага ваеннапалоннага, здзекуюцца з яго, а затым караюць смерцю стрэлам у галаву.

Галоўнага ўдзельніка гэтых катаванняў, які красаваўся ў каўбойскім капелюшы, ужо спрабавалі знайсці розныя СМІ, але іх спробы ідэнтыфікацыі былі памылковымі. 

Відэазапіс катаванняў і пакарання ваеннапалоннага складаецца з двух відэа, па якіх складана вызначыць месцазнаходжанне і час, але затое ёсць нямала іншых дэталяў, падрабязна прааналізаваных Conflict Intelligence Team. Яны прааналізавалі і капялюш злачынца з узорам у выглядзе марскіх ракавінак і кістачкамі над палямі, і чорны бранзалет на левай руцэ забойцы, і белы аўтамабіль з чорнай літарай «Z», намаляванай балончыкам на пасажырскіх дзвярах, і ўкраінская вайсковая кашуля. Усё гэта супастаўлялася з рознымі іншымі даступнымі відэа.

Але, вядома, галоўнае, што дазволіла вызначыць злачынца і параўнаць яго на розных відэа, — гэта ягоны твар. Праз яго аналіз з дапамогай розных камп'ютарных праграм удалося вызначыць, што садыста-забойцу завуць Ачур-Суге Монгуш, і ён тувінец.

Пасля таго журналістам удалося знайсці кантакт і пагаварыць з Ачур-Суге Монгушам. І хоць той адмаўляў сваё дачыненне, ягоныя паказанні канчаткова пацвердзілі ягоную віну, бо ў яго сведчаннях было шмат супярэчнасцяў і проста хлусні якая аспрэчвалася фактамі.

Так, напрыклад, Ачур-Суге заявіў, што такі капялюш, як у яго, ёсць у вельмі многіх людзей, а аўтамабіль, які фігуруе на відэа з катаваннямі, ён ніколі не бачыў. Пры гэтым Монгуш прызнаў і некалькі разоў паўтарыў, што на адным з відэа, зробленым на тэрыторыі завода «Азот», сапраўды ён.

Такім чынам, дзякуючы званку атрымалася, па-першае, пацвердзіць, што чалавек з відэа — сапраўды Ачур-Суге Монгуш. У той ж час таксама відавочна, што Монгуш казаў няпраўду, калі адмаўляў, што машыну з літарамі «Z» ён ніколі не бачыў, бо яна выразна бачная на відэа, сапраўднасць якога Монгуш не адмаўляе.

Таксама ён сцвярджае, што не мае ніякага дачынення да батальёна «Ахмат», але прысутнічае на фота з «ахматаўцамі», у тым ліку з тэрыторыі Чачні. Кажа, што ніколі не трымаў у руках зброю, але на сваёй старонцы ў «Укантакце» (цяпер выдаленай) вывешваў фота са зброяй.

Да размовы з Монгушам было дакладна ўстаноўлена, што чалавек на відэа «ахматаўцаў» з заводу «Азот» — гэта той жа самы, хто фігуруе на відэа з катаваннем, а таксама тое, што вельмі падобны на гэтага ката чалавек па прозвішчы Монгуш ваяваў у «Ахмаце», але заставалася гіпатэтычная магчымасць, што ў «Ахмаце» ваююць два вельмі падобных чалавека мангалоіднай знешнасці.

Аднак прызнанне Монгуша ў тым, што чалавек у капелюшы на відэа з тэрыторыі завода «Азот» — гэта ён, выключае ўсялякія сумневы, што і садыст у капелюшы ён таксама.

Клас
24
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
182