Фота: Вікіпедыя

Фота: Вікіпедыя

Федэрацыя плануе развіваць футгольф ў Беларусі і папулярызаваць гэты экзатычны не толькі ў нас від спорту.

Футгольф, як відаць нават з назвы, аб'ядноўвае ў сабе элементы футбола і гольфа. Паводле яго правіл, гулец павінен прайсці поле з 9 або 18 лункамі, імкнучыся загнаць футбольны мяч у кожную з іх за найменшую колькасць удараў. Першы чэмпіянат свету па гэтым відзе спорту прайшоў у 2009 годзе, а міжнародную федэрацыю стварылі ў 2012-м.

У Беларусі першае поле для футгольфа з'явілася ў 2017 годзе ў вёсцы Краснагорка Браслаўскага раёна. Пераможцам першага ў краіне турніру па футгольфе стала каманда з Відзаў.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0