Позна ўвечары 2 жніўня 47-гадовы мужчына ў сваім доме ў Крычаве распіваў алкаголь у кампаніі знаёмых і жонкі. У нейкі момант паміж мужам і жонкай успыхнула сварка на глебе рэўнасці. Тады гаспадар дома схапіў кухонны нож і ўдарыў ім некалькі разоў жанчыну. Ад атрыманых раненняў яна памерла на месцы.

Старэйшая дачка забітай жанчыны патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што яе бацька зарэзаў маці. Міліцыянеры аператыўна затрымалі мужчыну. Па выніках медыцынскага агляду падазраванага канцэнтрацыя пароў алкаголю ў выдыханым ім паветры склала 1,5 праміле.

Дзеянні 47-гадовага жыхара Крычава кваліфікаваныя па п. 6 ч. 2 арт. 139 (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Мужчына раней неаднаразова судзімы. 

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2