У Шустэра ёсць канадскае і італьянскае грамадзянства. У 2020 годзе ён казаў, што хацеў бы стаць грамадзянінам Украіны. Сам журналіст пакуль ніяк не каментаваў тое, што адбываецца.
Адмовіліся ад каментарыяў і ў Дзяржпамежслужбе Украіны. Журналіст і тэлевядучы Савік Шустэр працаваў на расійскім ТБ у дзевяностых і нулявых. З 2005 года, пасля таго, як яго перадачу на «НТВ» закрылі, ён у асноўным рабіў кар'еру на ўкраінскім тэлебачанні.