Фота: Apple TV+

Фота: Apple TV+

«Чорная птушка» — гэта захапляльная злавесная турэмная драма з добрым сцэнарыем. Новы прадукт ад Apple TV+ аб’ядноўвае элементы з серыялаў «Уцёкі з турмы», «Паляўнічы на розум», «Мыш» і «Ганібал» у магічную сумесь, ад якой немагчыма адарвацца, піша thereviewgeek.com.

Галоўны герой — дзёрзкі і ўпэўнены ў сабе Джымі Кін. Паліцыя ловіць яго за гандаль наркотыкамі, а судовая сістэма адсылае на 10 гадоў у турму нястрогага рэжыму. Падобна на тое, што хлопец добра спраўляецца з гэтым выпрабаваннем і знаходзіць кантакт з людзьмі навокал сябе, банды яго не кранаюць, а ФБР яшчэ і прапануе выгадную здзелку. Трэба толькі перавесціся ў турму строгага рэжыму, пасябраваць з меркаваным серыйным забойцам і атрымаць ад яго прызнанне — і тады Кіна выпусцяць на волю. Што можа пайсці не так?

Злачынец, пра якога ідзе гаворка, — гэта не надта прыемны чалавек, якога завуць Лары Хол. Яго грае Пол Уолтар Хаўзер. Тэран Эджэртан грае Джымі Кіна.

Акрамя падзей вакол Кіна і Хола, ёсць у «Чорнай птушцы» яшчэ адна сюжэтная лінія. У яе цэнтры двое следчых, Браян і Лорэн, якія спрабуюць высветліць праўду. Ці сапраўды Хол здзейсніў тыя забойствы? Ці плануе ён нешта яшчэ? Можа, ён проста невінаваты здаравяк, якога не разумеюць, ці за яго выглядам хаваецца сапраўднае зло?

Адказы на гэтыя пытанні шукаюць не толькі персанажы, але і гледачы серыяла.

Асоба Лары Хола — гэта яшчэ адна таямніца «Чорнай птушкі», і раскрывацца яна будзе на працягу ўсяго першага сезона.

Расследаванне ФБР — цікавая частка сюжэта, але часам яно адчуваецца перадышкай ад напружаных турэмных падзей.

Падзеі ў гэтым міні-серыяле разгортваюцца на працягу 6 серый.

Магчыма, вы прагледзіце іх за адзін раз або расцягнеце на пару дзён. У любым выпадку, «Чорная птушка» — выдатная крымінальная драма і крута зроблены міні-серыял, які вылучаецца нават у шэрагу якасных стужак, на якія так багаты 2022 год.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 8,4/10,

Rotten Tomatoes — 98%.

«Чалавек супраць пчалы» — Роўэн Аткінсан спрабуе пакарыць Netflix, і выходзіць насамрэч смешна

Што паглядзець. «Усё паўсюль і адразу» — таленавітая і вясёлая фантастыка

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1