Фота: старонка ў Фэйсбуку Ціхана Клюкача

Фота: старонка ў Фэйсбуку Ціхана Клюкача

Экс-палітзняволены Ціхан Клюкач далучыўся да добраахвотніцкага палка «Пагоня». Пра гэта хлопец распавёў «Нашай Ніве».

Як кажа Ціхан, цяпер ён знаходзіцца на трэніровачнай базе ў Польшчы і хутка плануе выправіцца ва Украіну. Прычыну свайго кроку Ціхан тлумачыць так:

«Вырашыў далучыцца па той жа прычыне, што калісьці сеў у турму, а потым далучыўся да палка Каліноўскага. Мэта адна — свабодная Беларусь. Цяпер барацьба з Расіяй і Пуціным — гэта шлях да перамогі над узурпатарам Лукашэнкам. Ён не мае ніякай палітычнай самастойнасці, ён — толькі «гаўляйтар» Пуціна на тэрыторыі Беларусі».

У канцы мая хлопец з’ехаў ва Украіну, тады ён збіраўся стаць чальцом палка Кастуся Каліноўскага. Але 7 чэрвеня Ціхан паведаміў, што сыходзіць з палка праз асабісты канфлікт з іншым яго ўдзельнікам. Уначы пры змене каравулу хлопец выпадкова здзейсніў стрэл. У пакаранне за гэта яго надзелі ў бронекамізэльку з надпісам «Спытай мяне, чаму я ў броніку». Клюкач палічыў такія меры для сябе зневажальнымі.

Ціхан таксама падзяліўся першымі ўражаннямі ад «Пагоні». Яны ў яго станоўчыя:

«Магу сказаць, што арганізацыя тых жа трэніровак або забеспячэнне рыштункам знаходзіцца на вельмі высокім узроўні. Калі гаварыць пра людзей, якіх я тут сустрэў, то ўсё гэта нашы беларусы, якія абралі шлях збройнай барацьбы і якімі можна толькі захапляцца. А мая барацьба трывае: хто хоча ваяваць, той знаходзіць магчымасць».

«Спадзяюся, мяне прымуць у батальён Каліноўскага». 19-гадовы Ціхан Клюкач — пра катаванні палітвязняў і каханне, пранесенае праз краты

«Я абіраю годнасць». Былы палітвязень Ціхан Клюкач сышоў з палка Каліноўскага

«Камандзір прызначыў яму адэкватнае пакаранне». Полк Каліноўскага пракаментаваў сыход Клюкача

Клас
43
Панылы сорам
13
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5