У візуалізацыі Чжуканава прадстаўленыя розныя ўплывовыя людзі з самых разнастайных галін дзейнасці, уключаючы культуру, навуку, палітыку і спорт. Імёны, якія маюць больш буйное напісанне, знаходзяцца вышэй у рэйтынгу.

Пры націсканні на імя ўсплывае акно, у якім пазначанае месца чалавека ў рэйтынгу, пол і звесткі пра тое, ці жывы ён яшчэ.

Для сваёй карты Чжуканаў выкарыстаў звесткі даследчыкаў, апублікаваныя ў чэрвені 2022 года. Каб выявіць самых знакамітых людзей свету, аналітыкі вывучылі інфармацыю з найбольш аб'ёмных і даступных баз — «Вікіпедыі» і «Вікізвестак».

Пры складанні рэйтынгу ўлічвалася некалькі паказчыкаў, у тым ліку колькасць слоў ва ўсіх даступных біяграфіях таго ці іншага чалавека, сярэдняя колькасць праглядаў біяграфіі ва ўсіх моўных раздзелах «Вікіпедыі» ў перыяд з 2015 па 2018 год, колькасць у артыкулах знешніх спасылак з «Вікізвестак».

У выніку даследчыкі ўключылі ў свой спіс самых вядомых людзей 2,3 мільёна чалавек.

Пры гэтым найбольш вядомыя ўраджэнцы гарадоў для свету могуць значна адрознівацца ад уяўленняў саміх жыхароў гэтых гарадоў, бо нярэдка вядомымі яны сталі зусім не на радзіме, а бывае, што і ўвогуле назаўсёды пакінулі яе ў дзіцячым узросце.

Так, самым вядомым ураджэнцам Мінска лічыцца нарвежскі спявак Аляксандр Рыбак, Брэста — ізраільскі палітык Менахем Бегін, Гродна — гімнастка Вольга Корбут, Віцебска — нобелеўскі лаўрэат па фізіцы Жарэс Алфёраў, Магілёва — навуковец Ота Шміт, а Гомеля — апошні кіраўнік паўстання ў Варшаўскім гета Марк Эйдэльман.

Клас
60
Панылы сорам
6
Ха-ха
16
Ого
21
Сумна
6
Абуральна
4