«Мы бачым, што ў нас у Беларусі ўсё ёсць. Мы захавалі спакой у краіне, кіруемасць у нашай дзяржаве. У нас ёсць энергарэсурсы, якія забяспечаць, натуральна, цяпло ў кватэрах і дамах. У нас будзе хлеб, які забяспечыць сытны стол нашых грамадзян», — падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Паводле слоў Зайца, беларуская зіма бачыцца камфортнай, цёплай і сытай.

«Мы дасягнулі самага галоўнага — дасягнулі харчовай бяспекі ў нашай краіне і захавалі мір у нашым агульным доме», — сказаў ён.

Таксама Заяц заявіў, што ў Беларусі ёсць запасы цукру на тры месяцы:

«У верасні пойдзе ўжо ўборка ўраджаю бягучага года і вытворчасць цукру. Мы хочам усе нашы 4 цукровыя заводы загрузіць на 100%. Вырабіць, натуральна, аб'ёмы таварнай прадукцыі цукру, які мы прададзім на экспарт і заробім валюту. Таму, што цукар сёння ў цане. Ён дасягае ў цане да $1 тысячы за тону». 

Сябраваў з Шапірам і быў звольнены за «абасраных кароў». Расказваем пра экс-міністра сельскай гаспадаркі, які патрапіў у скандальны зліў

Клас
2
Панылы сорам
23
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4